Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.12.2020

Па новай праграме "Сямейны капітал" ужо амаль 10 тыс. шматдзетных сем'яў адкрылі дэпазітныя рахункі

На 1 снежня 2020 года ў Беларусі для шматдзетных сем'яў адкрыты 92 231 дэпазітны рахунак "Сямейны капітал", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. У тым ліку па праграме, якая дзейнічала ў 2015-2019 гадах, адкрыты 82 253 рахункі на суму $822,5 млн. Па праграме новай пяцігодкі (2020-2024 гады) для шматдзетных сем'яў адкрыта 9978 дэпазітных рахункаў на суму Br224,5 млн. Сямейны капітал па праграме 2015-2019 гадоў назначаўся ў памеры $10 тыс. для шматдзетных сем'яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019-га ўключна. Памер сямейнага капіталу па новай праграме складае Br22,5 тыс. і назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна. "На 1 снежня гэтага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзены 27 172 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 24 495 (90 працэнтаў), на атрыманне адукацыі - 1558 (6 працэнтаў), медыцынскіх паслуг - 1209 (4 працэнты). Прынята 25 745 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - дадалі ў Мінпрацы. Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым выкарыстанні прынята ў Брэсцкай вобласці - 5758. Далей ідуць Мінская вобласць - 4276, Гомельская - 4129, Мінск - 3347, Гродзенская - 3056, Магілёўская - 2623 і Віцебская вобласці - 2556. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.