Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.06.2021

Падтрымку спецфонду Прэзідэнта атрымаюць 145 прадстаўнікоў таленавітай моладзі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў распараджэнне, якім прынята рашэнне аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2021 годзе ў памеры Br710 тыс. з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду, у адпаведнасці з якім больш за Br49 тыс. накіравана на падтрымку 145 прадстаўнікоў таленавітай моладзі. Заахвочваннямі фонду адзначаны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага і іншых відаў мастацтваў. Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да пытанняў стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання іх творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.