Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.10.2020

Палітолаг: мэта лідараў апазіцыі не дэмакратызацыя краіны, а захоп улады любым шляхам

Мэта лідараў апазіцыі не дэмакратызацыя краіны, а захоп улады любым шляхам. Такое меркаванне выказаў палітолаг Вадзім Баравік у эфіры праграмы "Зразумелая палітыка" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА. "Калі б была мэта ў палітыкаў, якія сёння выганяюць людзей на вуліцы, - дэмакратызацыя краіны, адаптацыя яе да сучасных рэалій, яны селі б за стол перагавораў і сказалі б: "Стоп, вуліца". Для іх мэта - любым шляхам, нават на крыві, захапіць уладу. А потым ім давядзецца разлічвацца з тымі, хто іх прывёў да гэтай улады", - перакананы Вадзім Баравік. У той жа час, заўважыў палітолаг, зараз галоўная задача дзяржавы - адаптаваць сацыяльна-палітычную сістэму да сучасных рэалій. "І сёння ўлада гаворыць: "Мы гатовы сесці за стол перагавораў, правесці канстытуцыйную рэформу". Гэта хіба не дэмакратызацыя?" - запытаў ён. Дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў падтрымаў гэта меркаванне аб намерах апазіцыі: "Мэта адна - знос дзеючай улады недэмакратычным шляхам". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.