Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.03.2021

Пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку на праезд у электрычках

Пенсіянеры з 1 мая змогуць ездзіць на электрычках за паўцаны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на скідку 50 працэнтаў ад кошту праезду ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана ўказам нумар 176 ад 29 красавіка 2011 года "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў" (у рэдакцыі ад 6 ліпеня 2020 года). Для таго, каб купіць білет са скідкай, трэба прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе ў час паездкі. Пры гэтым у БЧ звяртаюць увагу, што прадастаўленне такой ільготы не прадугледжваецца пры праездзе ў паяздах рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў паяздах гарадскіх ліній. Ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, а таксама на сайце pass.rw.by, з дапамогай мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд" і праз тэрміналы самаабслугоўвання. З улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе выкарыстоўваць дыстанцыйныя каналы продажаў. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.