Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.06.2021

Перастаноўкі ў мясцовай вертыкалі, новыя паслы і гендырэктар "Белфармацыі" - кадравы дзень Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Кальцова Дзмітрыя Вячаслававіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран; Гарэліка Дзмітрыя Мікалаевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Манголіі; Бараноўскага Валерыя Валер'евіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба; Баско Дзмітрыя Вікенцьевіча - першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю; Лабовіча Андрэя Валянцінавіча - намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю; Кавальчука Андрэя Мікалаевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Рабкаўца Валерыя Васільевіча - старшынёй Пінскага гарвыканкама; Зайчука Валянціна Міхайлавіча - першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама; Карпенкі Сяргея Віктаравіча - старшынёй Баранавіцкага райвыканкама; Арлова Мікалая Валер'евіча - старшынёй Віцебскага гарвыканкама; Санько Андрэя Антонавіча - старшынёй Мастоўскага райвыканкама; Гулага Міхаіла Уладзіміравіча - старшынёй Горацкага райвыканкама; Слабоднікавай Галіны Паўлаўны - старшынёй Кіраўскага райвыканкама; Мельніка Рамана Іванавіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска; Літоша Сяргея Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам гандлёва-вытворчага РУП "Белфармацыя"; Емяльянава Дзмітрыя Аляксеевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Чунцыне (КНР); Шадко Таццяны Паўлаўны - начальнікам Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Навадворскага Сяргея Аляксандравіча - галоўным інжынерам Беларускай чыгункі; Шулякоўскага Алега Мікалаевіча - членам Брэсцкага аблвыканкама; Астрэйкі Аляксандра Вячаслававіча - членам Мінскага аблвыканкама; Астрэйка Таццяны Анатольеўны - членам Мінскага гарвыканкама; Бандарука Рамана Сяргеевіча - членам Мінскага гарвыканкама. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.