Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.08.2021

Плюс Br11 млн за паўгода - кіраўнік МПЗ расказаў пра барацьбу з зарплатай у канвертах

Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка сёння пасля даклада кіраўніку дзяржавы расказаў журналістам аб падрабязнасцях барацьбы з так званай зарплатай у канвертах, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У бягучым годзе ўзмоцненая ўвага ўдзяляецца гэтай рабоце. Гэта адзін з асноўных напрамкаў. Зразумела, чаму кіраўніком дзяржавы гэта абазначана, - таму што акрамя недапаступлення грашовых сродкаў у бюджэт ёсць істотныя рызыкі недапаступлення ў Фонд сацыяльнай абароны. Адпаведна і выкананне сацыяльных абавязацельстваў перад самымі сацыяльна неабароненымі слаямі насельніцтва", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, гэта работа пабудавана па некалькіх напрамках - не толькі кантрольная, але і інфармацыйная. Органы МПЗ працуюць і на апярэджанне. "Больш за 16,5 тыс. плацельшчыкаў (суб'ектам гаспадарання), у якіх узровень заработнай платы невысокі, былі накіраваны паведамленні. Амаль 30 працэнтаў з іх адрэагавалі ўдакладненнем сваіх падатковых абавязацельстваў, і больш за Br5 млн падаходнага падатку паступіла ў добраахвотным парадку. Яшчэ прыкладна Br6 млн было даналічана па рэзультатах кантрольнай работы. Гэта па выніках 6 месяцаў", - расказаў Сяргей Налівайка. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.