Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.05.2021

Праект па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 стартаваў у Беларусі

Праект па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 стартаваў у Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя. "Беларусы з 14 мая змогуць паўдзельнічаць у праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19. Усе жадаючыя змогуць здаць свой біялагічны матэрыял (кроў) для даследавання на антыцелы да COVID-19. Гэта даследаванне праводзіцца для ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва", - гаворыцца ў паведамленні ведамства. Арганізуе праект Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 мая. Тэсціраванне на антыцелы для жыхароў Беларусі будзе бясплатнае. Запіс на тэсціраванне будзе толькі ў электронным выглядзе. Жадаючыя змогуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне анлайн. Доступ для запісу на тэсціраванне будзе адкрыты з 12 мая. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.