22.09.2021
Развіццё ў Беларусі дадатковай добраахвотнай пенсійнай праграмы вынесена на нараду ў Прэзідэнта
Развіццё ў Беларусі дадатковай добраахвотнай пенсійнай праграмы вынесена на нараду кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На нараду ў тым ліку вынесены прапанаваныя ўрадам падыходы да далейшага развіцця пенсійнай сістэмы. "Мы павышаем пенсіі пры кожнай фінансавай магчымасці, цудоўна разумеючы, што для большасці пажылых грамадзян гэта асноўная крыніца даходу. У Беларусі звыш 2,5 млн пенсіянераў (прыкладна 510 тыс. - працуючыя). Пенсійныя выплаты перавышаюць Br15 млрд і складаюць 30 працэнтаў агульных расходаў бюджэту краіны", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
"Тое, што аб дастойным даходзе ў старасці трэба паклапаціцца загадзя, праз дадатковую добраахвотную пенсійную праграму, - такія пытанні ўзнімаліся на VI Усебеларускім народным сходзе. Прапановы па падыходах да вырашэння гэтай праблемы падрыхтаваны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён запатрабаваў далажыць, як прапрацаваны гэтыя падыходы і што трэба зрабіць для шырокага ўкаранення такой праграмы ў Беларусі.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.