Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.03.2021

Рэзервы для развіцця туріндустрыі неабходна развіваць у кожным раёне краіны - Петрышэнка

Рэзервы для развіцця туріндустрыі неабходна развіваць у кожным раёне краіны. На гэтым акцэнтаваў увагу намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Віцэ-прэм'ер упэўнены: у кожным раёне краіны ёсць унікальныя традыцыі, абрады, асаблівасці, якія могуць стаць рэзервам для развіцця туріндустрыі. "Унутраны і ўязны турызм - тыя напрамкі, якім цяпер неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу. І ў гэтым плане раёны маюць унікальныя рэзервы для стварэння камфортных рэжымаў і праграм для адпачынку турыстаў", - сказаў ён. Асобна Ігар Петрышэнка спыніўся на функцыянаванні турыстычнай галіны ва ўмовах пандэміі, выкліканай COVID-19, і мерах, якія прымаюцца для выхаду на запланаваныя паказчыкі. У адрозненне ад многіх краін свету ў Беларусі не абмяжоўвалі і не прыпынялі работу аб'ектаў грамадскага харчавання, а таксама тураб'ектаў. "У нашай краіне не ўводзілі лакдаўнаў, звязаных з эпідэміялагічнай сітуацыяй. І ў далейшым неабходна прымаць рэаліі як данасць, важна ўмець працаваць і развівацца ў існуючых абставінах", - падкрэсліў ён. Паводле слоў Ігара Петрышэнкі, нават ва ўстановах санаторна-куротнага профілю ўдалося не дапусціць успышак захворвання. Гэтаму садзейнічала строгае выкананне ўсіх неабходных правіл, рэкамендаваных Міністэрствам аховы здароўя. На Міжведамасным экспертна-каардынацыйным савеце па турызме выпрацоўваюцца тактычныя (на бліжэйшую перспектыву) і стратэгічныя (з больш аддаленымі тэрмінамі рэалізацыі) планы па развіцці галіновай інфраструктуры. "Задача - змяніць існуючую лінію. Важна прыцягнуць замежнага і нашага турыста ў Беларусь, паказаць унікальнасць яе прыроды, традыцый і абрадаў", - адзначыў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук. Удзельнікамі пасяджэння сталі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны. Госці вывучылі экспазіцыі гісторыка-этнаграфічнага комплексу "Музей пад адкрытым небам" у Ляскавічах. Азнаёміліся з работай гасцініцы "Над Прыпяццю" і асаблівасцямі яе функцыянавання ва ўмовах пандэміі. Таксама ў маршруце - сафары-парк нацыянальнага парку "Прыпяцкі". Нацыянальны парк "Прыпяцкі" размешчаны на поўдні Гомельскай вобласці, на тэрыторыі Жыткавіцкага, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў. Гэта некранутая прырода ў даліне ракі Прыпяць, унікальныя балоты і пойменныя дубровы. "Прыпяцкі" - спалучэнне прыроднай, культурнай і гістарычнай спадчыны. Гэта месца называюць "беларускай Амазоніяй" у цэнтры Еўропы. Тут зарадзіўся і развіваецца міжнародны этнаграфічны фестываль "Кліч Палесся". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.