Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.09.2020

Савет Рэспублікі: рэзалюцыя Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі мае палітызаваны характар

Прэзідыум Савета Рэспублікі на пасяджэнні разгледзеў пытанне аб рэзалюцыі Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі ад 17 верасня і прыняў адпаведную заяву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Савеце Рэспублікі. "Прэзідыум Савета Рэспублікі адзначае тэндэнцыйны палітызаваны характар рэзалюцыі Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў Беларусі, якая ўяўляе сабой адкрытае ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны, - гаворыцца ў заяве. - У рэзалюцыі бяздоказна адмаўляецца відавочнае - пераканаўчая перамога на выбарах дзеючага Прэзідэнта Беларусі, пацверджаная шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі наглядальнікамі, робіцца спроба выдаць меншасць за большасць, неправамерна падтрымліваюцца неканстытуцыйныя дзеянні і структуры. Рэзалюцыя напоўнена шматлікімі лжывымі сцвярджэннямі і ацэнкамі, дэзынфармацыяй і непрыкрытымі пагрозамі". Замест таго каб займацца праблемамі сваіх краін, спадам іх эканомік, ростам колькасці беспрацоўных, другой хваляй пандэміі COVID-19, што забірае жыцці многіх людзей, шматтысячнымі пратэснымі акцыямі, якія жорстка падаўляюцца рэпрэсіўнымі органамі, еўрапарламентарыі спрабуюць унесці раскол у беларускае грамадства, дэстабілізаваць палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Адсутнасць аб'ектыўнай ацэнкі становішча ў нашай краіне не дазваляе дэпутатам Еўрапейскага парламента прапанаваць канструктыўны парадак дня развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю. "Падкрэсліваем, што беларускі народ самастойна разбярэцца з усімі пытаннямі ўнутранага жыцця сваёй краіны, прадоўжыць працаваць над эвалюцыйным развіццём эканомікі, палітычнай сістэмы, сацыяльнай і гуманітарнай сфер. Мы гатовы пашыраць узаемадзеянне з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, уключаючы парламентарыяў, але будзем гэта рабіць на роўнай і ўзаемапаважлівай аснове", - адзначаецца ў заяве. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.