Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
23.04.2021

Сенатары адобрылі законапраект аб масавых мерапрыемствах у Беларусі

Сенатары на пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб змяненні Закона Беларусі "Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Змяненні ў закон аб масавых мерапрыемствах прадыктаваны часам і правапрымяняльнай практыкай, - сказаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. - У новым законапраекце скасоўваецца паведамляльны прынцып, калі дастаткова было праінфармаваць органы ўлады. Мы ўнеслі змяненні. На сённяшні дзень у абавязковым парадку павінен быць дазвольны прынцып, гэта значыць заяўны. Чаму гэта было зроблена? Другая палавіна 2020 года паказала, што асобныя грамадзяне Беларусі, а менавіта дэструктыўна настроеныя сілы, выкарыстоўвалі гэту норму для збору грамадзян. Потым у пэўны момант выводзілі людзей на вуліцы. У ходзе масавых беспарадкаў учыняліся злачынствы, у тым ліку цяжкія і асабліва цяжкія". Міністр падкрэсліў, што пры падрыхтоўцы законапраекта вывучаўся міжнародны вопыт, у тым ліку Расійскай Федэрацыі. Усе масавыя мерапрыемствы змогуць праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў улады. Пры гэтым мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы надзяляюцца правам вызначаць месцы, рэкамендаваныя для іх правядзення. Забараняецца асвятленне ў сродках масавай інфармацыі, інтэрнэце або іншых інфармацыйных сетках у рэжыме рэальнага часу масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку, з мэтай іх папулярызацыі або прапаганды. Акрамя таго, сёння сенатары таксама адобрылі законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Дакумент таксама прадставіў Іван Кубракоў. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.