Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.09.2020

Школы павінны быць па-за палітыкай, дзеці павінны вучыцца і атрымліваць адукацыю - Качанава

Школы павінны быць па-за палітыкай, дзеці павінны вучыцца і атрымліваць адукацыю, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на палях гарадскога форуму педагагічных работнікаў сталіцы "Мінск - горад, які вучыць, горад, які вучыцца", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Школы павінны быць па-за палітыкай, дзеці павінны вучыцца і атрымліваць адукацыю. Падзелу ў школах быць не павінна, - сказала Наталля Качанава. - 1 верасня - Дзень ведаў. Думаю, усе са святочным настроем прыйдуць у гэты дзень у школы, сядуць за парты, а бацькі і педагогі зробяць усё, каб стварыць атмасферу свята дзецям". Жнівеньскі форум педагагічных работнікаў сталіцы праходзіць сёння на базе Цэнтральнага дома афіцэраў і аб'яднаў амаль 800 педагагічных работнікаў. Яму папярэднічала выстаўка метадычных распрацовак і дасягненняў сістэмы адукацыі Мінска. "Я ўбачыла на педагагічнай канферэнцыі цікавыя распрацоўкі нашых педагогаў. Напярэдадні я сустракалася з настаўнікамі адной са школ Мінска. Настаўнікі настроены на работу", - дадала старшыня Савета Рэспублікі. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.