Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.07.2021

Швед: практыка эканамічнага ўдушэння, якая прымянялася ў гады ВАВ, зноў запатрабавана ў выглядзе санкцый

Практыка эканамічнага ўдушэння народаў, якая прымянялася ў гады Другой сусветнай вайны, зноў запатрабавана ў выглядзе так званай санкцыйнай палітыкі. Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед сёння ў Санкт-Пецярбургу на канферэнцыі кіраўнікоў пракуратур еўрапейскіх дзяржаў, праводзімай Генпракуратурай Расіі сумесна з Саветам Еўропы і Міжнароднай асацыяцыяй пракурораў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Андрэй Швед выступіў на форуме з дакладам "Актуальныя пытанні абароны правоў асобы і грамадства ў сувязі з расследаваннем генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны". "У міжнародных дакументах і рашэннях па канкрэтных справах не раз адзначалася, што генацыд уяўляе сабой адно з самых агідных з вядомых чалавецтву злачынстваў, - сказаў ён. - Гэта злачынства вылучаецца неабходнасцю асаблівага асуджэння, паколькі тыя, хто яго ўчыняе, выбіраюць для знішчэння цэлыя чалавечыя групы". Генпракурор Беларусі са шкадаваннем канстатаваў, што ў некаторых краінах сталі забывацца ваенныя злачынствы нацысцкай Германіі і яе памагатых. "Разам з тым ніколі раней і ў далейшым злачынная дзейнасць не мела такіх маштабаў і не суправаджалася такімі злачынствамі, - адзначыў ён. - Нагадаю толькі некаторыя факты. Развязаўшы Другую сусветную вайну і прыняўшы план нападу на СССР "Барбароса", кіраўніцтва Германіі распрацавала дакументы, у якіх ваенныя злачынствы ўзводзіліся ў разрад дзяржаўнай палітыкі. У прыватнасці, распараджэнне аб асаблівай падсуднасці ў раёне "Барбароса" і аб асаблівых мерапрыемствах войскаў ад 13 мая 1941 года прадугледжвала, падкрэсліваю, масавае знішчэнне савецкага мірнага насельніцтва. У рамках плана "Барбароса" быў распрацаваны план "Ольдэнбург", у мэтах выканання якога ажыццяўлялася татальная канфіскацыя і адпраўка ў Германію прадуктаў харчавання, сыравіны, прамысловай прадукцыі і абсталявання, а таксама музейных экспанатаў, твораў мастацтва, помнікаў культуры. Нават чарназём вычэрпваўся экскаватарамі і вывозіўся ў Германію". "На жаль, практыка эканамічнага ўдушэння народаў зноў запатрабавана ў выглядзе так званай санкцыйнай палітыкі", - падкрэсліў Андрэй Швед. Канферэнцыя ў Санкт-Пецярбургу прадоўжыцца да 9 ліпеня. На ёй абмяркоўваецца роля пракурора ў крымінальным, грамадзянскім і адміністрацыйным працэсах, пытанні пракурорскага нагляду па-за крымінальна-прававой сферай, праблемы процідзеяння кіберзлачыннасці, незаконнай міграцыі і экалагічным злачынствам. Беларускі бок разглядае форум як магчымасць для адкрытага дыялогу і давядзення да органаў пракуратуры і юстыцыі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый аб'ектыўнай інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі, абмену перадавым вопытам ажыццяўлення пракурорскага нагляду, развіцця міжнародных кантактаў Генеральнай пракуратуры. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.