Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.04.2021

Сяўба ранніх яравых завяршаецца ў Беларусі

Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 98,6 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 26 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 726,9 тыс. га. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сяўба ранніх яравых завершана. У Магілёўскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 97,7 працэнта плошчаў, а Віцебскай - на 76,5 працэнта. У гэтым годзе раннія яравыя будуць размешчаны на плошчы 737,1 тыс. га. Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну: работы ўжо праведзены на плошчы 27,2 тыс. га, або 54,8 працэнта плана. Цукровыя буракі пасеялі на 69,2 тыс. га (76,4 працэнта плана), бульбу - на 4,34 тыс. га (18,5 працэнта). Яравую сяўбу ў гэтым годзе плануецца правесці амаль на 2,5 млн га. Яравыя культуры пасеяны ўжо на 1 млн га (43,6 працэнта плана). Па матэрыялах сайта БЕЛТА.