Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.06.2021

Скідкі на білеты 30 працэнтаў - дырэкцыя "Славянскага базару" запускае фінальную акцыю

Дырэкцыя фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" запускае 30 чэрвеня фінальную акцыю для жадаючых наведаць мерапрыемствы форуму, паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі. "Толькі 30 чэрвеня пры набыцці білетаў на ўсе мерапрыемствы ў Летнім амфітэатры ў касах Цэнтра культуры "Віцебск" і на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by прадастаўляецца скідка ў памеры 30 працэнтаў. Звяртаем увагу, што яна сапраўдная на працягу сутак з 00.00 да 24.00 30 чэрвеня і толькі для фізічных асоб", - расказалі арганізатары. Дырэкцыя форуму прапануе сачыць за актуальнымі навінамі на сайце фестывалю і ЦК "Віцебск", а таксама ў афіцыйных супольнасцях @festivalvitebsk і @gck.vitebsk - у Instagram, "УКантакце", "Аднакласнікі", Facebook. XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 15 па 18 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 14 і 19 ліпеня. Чакаецца, што ў форуме прымуць удзел прадстаўнікі 33 краін. Для пашырэння аўдыторыі гледачоў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.