16.09.2021
Цана на газ у Еўропе перасягнула $880 за 1 тыс. куб.м
Цана газу на ф'ючарсным рынку Еўропы ўпершыню ў гісторыі перасягнула адзнаку $880 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе газета "Известия".
Цана на газ у Еўропе пачала расці з пачатку 2021 года, за гэты час кошт газу вырас прыкладна ў чатыры разы. Летам газ стаў даражэць больш імкліва, тым не менш яшчэ ў канцы жніўня яго кошт трымаўся на адзнацы $600 за 1 тыс. куб.м.
Эксперт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ і Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў у гутарцы з выданнем заявіў, што рэзкі рост цэн на газ у Еўропе абумоўлены панікай на фоне нізкага ўзроўню запаўняльнасці газавых сховішчаў напярэдадні ацяпляльнага сезона.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.