Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.02.2021

У Беларусі маладому чалавеку падтрымка гарантавана на ўсіх этапах развіцця - Варанюк

У Беларусі маладому чалавеку падтрымка гарантавана на ўсіх этапах развіцця. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк. "Маладзёжная палітыка ў Беларусі развіваецца. Бясплатная і даступная адукацыя, сацыяльная падтрымка студэнтаў. Многія еўрапейскія калегі па маладзёжнай палітыцы зайздросцяць таму, што ў беларускіх выпускнікоў ёсць такая магчымасць, як гарантаванае першае працоўнае месца. Безумоўна, калі хтосьці вырашае прадоўжыць сваю дзейнасць у навуцы, то шэраг профільных ведамстваў стымулююць маладых вучоных, аспірантаў. І на грантавай аснове можна атрымаць не толькі фінансавую падтрымку, але і дапамогу ў рэалізацыі сваіх ідэй, праектаў. Калі чалавек ідзе ў дарослае жыццё - гэта падтрымка маладой сям'і. У цэлым, на ўсім шляху маладому чалавеку ад стварэння маладой сям'і, дзе з'яўляецца дзіця, да яго выхаду ў дарослае жыццё аказваецца падтрымка", - расказаў Дзмітрый Варанюк. Паводле яго слоў, для маладых людзей створаны ўсе магчымасці, але яны і самі павінны праяўляць ініцыятыву. "Малады чалавек або дзяўчына, з невялікага гарадка яны або вёскі, калі яны таленавітыя і ў іх ёсць ідэі, могуць, напрыклад, вынесці іх на суд экспертаў рэспубліканскага праекта "100 ідэй для Беларусі". Перамагай, будзеш заўважаны, і перад табой адкрыюцца ўсе дарогі. Толькі твой талент і жаданне ўсё вырашаюць, - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ. - Падтрымка моладзі і маладых сем'яў будзе прадоўжана і ў наступнай пяцігодцы. На абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу будзе вынесена пытанне магчымасці атрымання маладой сям'ёй не толькі жылля, але і зямлі пад будаўніцтва ўласнага дома. Гэта важная падмога і залог дэмаграфічнай бяспекі. Важна, што ў Беларусі заўсёды падтрымлівалі і будуць падтрымлівацца шматдзетныя сем'і". Дзмітрый Варанюк нагадаў, што ўдзельнікамі УНС выбраны 140 прадстаўнікоў БРСМ. VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2,7 тыс. чалавек. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.