14.08.2021
У Беларусі маладзёжная палітыка адзін з прыярытэтаў у рабоце дзяржінстытутаў - Сергяенка
У Беларусі маладзёжная палітыка - адзін з прыярытэтаў у рабоце дзяржаўных інстытутаў, заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час з’езда БРСМ. Мерапрыемства праходзіць сёння ў Мінску пад слоганам "Адзінства моладзі - сіла Беларусі!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння маладзёжная палітыка адзін з прыярытэтаў у рабоце дзяржаўных інстытутаў. У краіне робіцца ўсё, каб кожны мог сябе рэалізаваць у жыцці, прафесіі, грамадскай рабоце, сям’і, як грамадзянін і як патрыёт. Краіна ўкладае вялікія рэсурсы ў падтрымку таленавітай моладзі, шматдзетных сем’яў, стварэнне сістэмы працаўладкавання маладых спецыялістаў і так будзе і далей. Кіраўнік дзяржавы ўдзяляе самую пільную ўвагу развіццю маладзёжных ініцыятыў і праектаў. Распрацаваны і рэалізуюцца прававыя акты, накіраваныя на падтрымку студэнцкага студатрадаўскага руху, сельскай моладзі, таленавітых і адораных юнакоў і дзяўчат, стварэнне рэзерву кадраў для рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады і кіравання, развіцце многіх іншых ініцыятыў і напрамкаў, - расказаў Ігар Сергяенка. - У бягучым годзе Прэзідэнт падтрымкаў заснаванне свята беларускага студэнцтва. Па яго даручэнні дзяржорганамі сумесна з БРСМ распрацавана Стратэгія развіцця вашай маладзёжнай арганізацыі да 2025 года, якая таксама будзе сёння абмяркоўвацца дэлегатамі з’езда. Гэта сведчыць аб тым, што БРСМ займае дастойнае месца і з’яўляецца галоўным памочнікам дзяржавы ў распрацоўцы і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі”. З’езд БРСМ праходзіць у фармаце адкрытага дыялогу і аб’яднаў 500 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі: актывістаў БРСМ - прадстаўнікоў розных катэгорый моладзі - навучэнцаў, студэнтаў, працуючай, сельскай, служачай, праходзячай службу ў сілавых структурах. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.