Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.04.2021

У Беларусі зацверджана комплексная праграма развіцця электратранспарту да 2025 года

Урад зацвердзіў комплексную праграму развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года нумар 213, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Праграма накіравана на стварэнне новай сферы эканамічнага росту на аснове фарміравання галіны машынабудавання - вытворчасці электратранспарту, умоў для павелічэння колькасці транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца на электрычнай цязе, пашырэння інфраструктуры электратранспарту і мінімізацыі негатыўных уплываў на экалогію. Чакаецца, што ў рамках праграмы будуць вырашаны задачы па арганізацыі вытворчасці электратранспарту, яго базавых кампанентаў і элементаў інфраструктуры і іх максімальнай лакалізацыі, па стварэнні інфраструктуры электратранспарту, у тым ліку электразарадных станцый (ЭЗС), з яе аптымальным прасторавым размяшчэннем і ўлікам спецыфікі спажыўцоў (грамадскі пасажырскі і грузавы, персанальны электратранспарт), па мінімізацыі эканамічных, экалагічных, сацыяльных рызык і г.д. Праграма складаецца з дзвюх падпраграм: "Вытворча-тэхналагічная база электратранспарту" (мэта - стварэнне навуковых зачынаў і вытворчай базы для павелічэння колькасці транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца на электрычнай цязе ў Беларусі) і "Стварэнне зараднай інфраструктуры для электратранспарту" (мэта - стварэнне ў краіне развітой сеткі ЭЗС, якая забяспечвае прадастаўленне якасных і даступных паслуг па зарадцы электрамабіляў, камфортнае і бесперашкоднае іх перамяшчэнне па тэрыторыі рэспублікі, а таксама адпавядае сусветным стандартам). Праграмай запланавана рэалізацыя шэрага мерапрыемстваў, сярод якіх стварэнне доследнай эксперыментальнай вытворчасці сродкаў электратранспарту, распрацоўка дзяржстандартаў у гэтай галіне, паляпшэнне ўмоў крэдытавання набыцця электрамабіляў, што рэалізуюцца афіцыйнымі дылерамі фізічным асобам на тэрыторыі Беларусі, вызваленне ўдзельнікаў дарожнага руху на электрамабілях ад платы за карыстанне паркоўкамі, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці і інш. Міністэрства прамысловасці вызначана адказным заказчыкам комплекснай праграмы. Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.