Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.11.2020

У Беларусі завяршаецца ўборка цукровых буракоў

У Беларусі завяршаецца ўборка цукровых буракоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 16 лістапада, цукровыя буракі ў Беларусі ўбралі з 78,5 тыс. га, што складае 95,9 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 3,83 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 487,8 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,27 працэнта. Кукурузу ўбралі з 1,174 млн га (96,9 працэнта запланаванай плошчы). Уборка кукурузы на сілас і зялёны корм завершана. На зерне засталося ўбраць 29,1 тыс. га (14,4 працэнта плана). Намалочана амаль 1,2 млн т. Усяго па краіне намалочана 9,262 млн т збожжа разам з кукурузай пры сярэдняй ураджайнасці 39,1 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 34,6 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 2,3 млн т збожжа, Гродзенскай - звыш 1,7 млн т, Брэсцкай - больш за 1,5 млн т, Магілёўскай - 1,3 млн т, Віцебскай і Гомельскай - звыш 1,1 млн т. У Беларусі нарыхтавана 13,901 млн т сенажу (110,3 працэнта плана) і 19,693 млн т сіласу (102,7 працэнта). Усяго на гэты момант нарыхтавана 9,7 млн т кармавых адзінак травяных кармоў (104,2 працэнта плана). Па матэрыялах сайта БЕЛТА.