Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.04.2021

У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел больш за 2,3 млн беларусаў, сабрана больш за Br9 млн

У рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, прынялі ўдзел каля 2,3 млн беларусаў, сабрана больш за Br9 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Больш за 2,3 млн людзей задзейнічаны ў суботніку. Паводле папярэдніх даных, сабрана больш за Br9 млн. У бягучым годзе сабраныя сродкі вырашылі накіраваць на дзве асноўныя задачы. Адна з іх - умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў. Акрамя таго, у гэтым годзе 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, таму асаблівую ўвагу мы ўдзяляем помнікам, месцам пахавання нашых герояў, таму 50 працэнтаў сродкаў пойдуць на гэту добрую справу", - сказаў Аляксандр Субоцін. Урад таксама далучыўся сёння да суботніка. Віцэ-прэм'еры разам з супрацоўнікамі апарата Савета Міністраў высаджваюць хвоі і бярозы ва Уздзенскім лясгасе. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.