Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.12.2020

Ураджай збожжа ў Беларусі ў гэтым годзе склаў не менш за 10,3 млн т

Ураджай збожжа ў Беларусі ў гэтым годзе, паводле папярэдняй ацэнкі, склаў не менш за 10,3 млн т, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. "Паводле аператыўнай інфармацыі, у сельскагаспадарчых арганізацыях і фермерскіх гаспадарках у 2020 годзе намалочана 9,4 млн т збожжа ў бункернай вазе, што на 1,5 млн т больш за мінулагодні рэзультат (119 працэнтаў да ўзроўню 2019 года)", - расказалі ў прэс-службе. Ва ўсіх рэгіёнах намалоты перасягнулі рубеж у памеры 1 млн т. Мінская вобласць дасягнула паказчыка 2,4 млн т, а самая высокая прыбаўка - у Магілёўскай вобласці (144 працэнты да ўзроўню 2019 года). Сярэдняя ўраджайнасць склала 39,4 ц/га (рост на 4,8 ц/га). Найбольшая ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур традыцыйна ў Гродзенскай вобласці (49,6 ц/га). Сярод раёнаў лідарам стаў Гродзенскі (78,5 ц/га). Рапсу намалацілі 831,1 тыс.т (121 працэнт да ўзроўню 2019 года) пры сярэдняй ураджайнасці 23,9 ц/га (плюс 3,5 ц/га да мінулагодняга паказчыка). "Разам з рапсам чакаецца атрымаць ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у бункернай вазе не менш за 10,3 млн т збожжа", - адзначылі ў прэс-службе. Сяўба азімых збожжавых культур на зерне праведзена на плошчы 1,453 млн га (103 працэнты да ўзроўню 2019 года), азімых крыжакветных - на 395,4 тыс. га (98 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам). Па матэрыялах сайта БЕЛТА.