Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
31.03.2021

Вальфовіч: арганізатары пратэстаў, якія ўцяклі за мяжу, выкарыстоўваюць беларусаў як гарматнае мяса

Арганізатары пратэстаў, якія ўцяклі за мяжу, выкарыстоўваюць беларусаў як гарматнае мяса. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытанні стану грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У час нарады кіраўніку дзяржавы было даложана аб сітуацыі на знешнім контуры, правядзенні ў суседніх краінах ваенных вучэнняў. "На жаль, мы бачым, што тэматыка гэтых вучэнняў не мае абарончай накіраванасці: разглядаюцца пытанні агульнакрызіснага рэагавання, адпрацоўваецца наступальная тэматыка", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч. Удзельнікі сустрэчы таксама падрабязна абмеркавалі развіццё грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, работу праваахоўных органаў па стабілізацыі сітуацыі і падтрыманні грамадскага парадку. "Рознымі дэструктыўнымі сіламі былі зроблены спробы па дэстабілізацыі абстаноўкі на тэрыторыі Беларусі, правакаванні народа Беларусі і ўзняцці пратэснай масы, - звярнуў увагу дзяржсакратар Савета бяспекі. - Кіраванне гэтымі мерапрыемствамі ажыццяўлялі дзеячы, якія знаходзяцца за мяжой, так званыя лідары, якія "перажываюць" за тое, што робіцца на тэрыторыі краіны, здраднікі (інакш не назаву), якія ўваходзяць у BYPOL". Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што гэтыя асобы абсалютна не думаюць аб тым, што можа адбыцца з грамадзянамі, якія па іх закліках прымаюць удзел у процізаконных мерапрыемствах. "Яны іх разглядаюць як гарматнае мяса. Ім абсалютна ўсё роўна, што з імі будзе і якія меры адказнасці потым будуць прыменены да гэтых людзей", - заявіў ён. Дзяржсакратар Савета бяспекі выказаў удзячнасць беларусам за правільную ацэнку сітуацыі і правільныя высновы. "Бо мірная, спакойная Беларусь дарагая сапраўднаму беларусу", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. Каменціруючы нядаўняе прадухіленне тэрактаў у Беларусі, ён адзначыў, што створаная ў краіне сістэма нацыянальнай бяспекі выконвае пастаўленыя перад ёю задачы. "Ёсць яшчэ пэўная інфармацыя. Але аператыўныя рэчы раней часу гаварыць нельга. Усе гэтыя нягоднікі ў нас перапісаны, і, хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час мы гэтыя спісы апублікуем, каб яны ведалі, што мы іх ведаем, - дадаў Аляксандр Вальфовіч. - Гэта людзі, якія кінулі сваю краіну, уцяклі і з-за мяжы спрабуюць сутыкнуць людзей адзін з адным. Беларусы заўсёды жылі мірна, і я ўпэўнены, што тая сістэма, якая сёння створана, забяспечыць правапарадак на тэрыторыі нашай краіны". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.