Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.06.2021

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў Мінскім, Жыткавіцкім і Ваўкавыскім раёнах

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў Мінскім, Жыткавіцкім і Ваўкавыскім раёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. "Мінскі, Жыткавіцкі і Ваўкавыскі раёны ў бліжэйшыя выхадныя не гатовы прымаць аматараў лясных прагулак. У рэгіёнах устанавіўся 4-ы клас пажарнай небяспекі, а гэта значыць, што тут уведзена забарона на наведванне лясоў. Просім грамадзян падумаць аб уласнай бяспецы і ўстрымацца ад небяспечнага адпачынку", - сказалі ў прэс-службе. У астатніх рэгіёнах пажаранебяспечная сітуацыя стабільная, наведванне лясоў дазволена. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.