Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.07.2021

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 89 раёнах Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 89 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі. Забароны і абмежаванні ўведзены па ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Таксама яны дзейнічаюць амаль на ўсёй тэрыторыі Віцебскай (акрамя Браслаўскага раёна), на большай частцы тэрыторыі Мінскай (акрамя Мядзельскага, Лагойскага і Капыльскага раёнаў) і Магілёўскай (акрамя Хоцімскага, Клічаўскага, Асіповіцкага, Кіраўскага, Глускага і Бабруйскага раёнаў) абласцей. Акрамя таго, абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў большасці раёнаў Гомельскай вобласці, акрамя Лельчыцкага, Мазырскага і Рэчыцкага. На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.