Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.08.2021

Зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 292, якім зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, асноўныя палажэнні якой адобраны шостым Усебеларускім народным сходам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Праграмай вызначаны мэты, задачы, прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігоддзе, меры па іх рэалізацыі, мэтавыя індыкатары развіцця галін, сфер эканомікі і рэгіёнаў, а таксама чаканыя вынікі. Галоўнай яе мэтай выбрана забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі чалавека. Развіццё Беларусі будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр, накіраваных на ўмацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам, дзяржавай і бізнесам. Для гэтага праграмай прадугледжана вырашэнне найбольш актуальных для кожнага грамадзяніна нашай краіны пытанняў: даходы, занятасць, даступнае жыллё, бяспечны транспарт, даступныя і высокатэхналагічныя паслугі ў ахове здароўя, якасная адукацыя, развіццё рэгіёнаў. Асновай для дабрабыту людзей стане рост даходаў на 20,2 працэнта. У мэтах павышэння якасці дзяржаўнага кіравання намечаны пераход да паўнацэннай галіновай палітыкі. У прыватнасці, зроблены акцэнт на распрацоўцы стратэгій развіцця галін, пашырэнні інтарэсаў прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, перш за ўсё на знешніх рынках. Вынікам рэалізацыі праграмы стане якасна новы ўзровень эканамічнага развіцця дзяржавы і адпаведна дабрабыту і якасці жыцця людзей. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.