Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.01.2020

Кракаўскія калядныя батлейкі ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П.І. Баграціёна

4 лютага а 17 гадзіне ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П.І. Баграціёна адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Кракаўскія калядныя батлейкі», якая падрыхтавана Гістарычным музеем горада Кракава, Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродне і Польскім Інстытутам у Мінску. Яркая экспазіцыя складаецца са стылізаваных макетаў касцёлаў горада Кракава, напоўненых фігуркамі каляднікаў, анёлаў, персанажаў калядных батлеек, якія настройваюць на самы святочны лад. Традыцыя стварэння калядных кракаўскіх батлеек або «шопак» занесена ў лістападзе 2018 года ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Выстава прадоўжыцца па 24 лютага. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".