22.06.2021
Танцуем разам! Філіялы Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры далучыліся да абласной акцыі “ЭтнаБУМ”
Гродзенская вобласць упершыню ў Беларусі ажыццяўляе ўнікальны праект “ЭтнаБУМ”. Праз усё лета кожны тыдзень адначасова ў кожным населеным пункце, дзе ёсць установы культуры клубнага тыпу, будуць праходзіць майстар-класы по беларускіх побытавых танцах.
Старт праекту адбыўся адначасова па ўсёй вобласці 19 чэрвеня ў 19 гадзін.
Філіялы Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры далучыліся да абласной акцыі “ЭтнаБУМ”. У кожнай установе клубнага тыпу адбылася гадзіна побытавых танцаў “Этнаtime-dance” з удзелам жыхароў мясцовасці, якія танцавалі такія побытавыя танцы як “Полька Ваўкавыскага раёна”, “Кракавяк”, “Каханачка”, “Нарэчанька”, “Какетка”, “Лявоніха”, танец “Лысы” і іншыя.
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".