Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.08.2021

У Юбілейным і Рупейках адсвяткавалі “Дажынкі”

Традыцыя завяршаць жніво згодна з народнымі звычаямі ў нашым раёне жыве і шануецца мясцовымі жыхарамі. На мінулым тыдні працаўнікі ААТ “Хацькоўцы” і КСУП “Няверавічы” ўрачыста зжалі апошні сноп новага ўраджаю. З гэтай нагоды работнікі Рупейкаўскага Дома культуры і ДК аграгарадка Юбілейны падрыхтавалі святочныя праграмы. У адпаведнасці з народнымі традыцыямі жнеі павіталі кіраўнікоў гаспадаркі дажыначным снапом і сімвалам свята — духмяным караваем з мукі сёлетняга ўра­джаю. Затым за дабрасумленную працу, адказнасць і самаадданасць дзякавалі хлебаробам: паляводам, аграномам, камбайнёрам, вадзіцелям, сямейным і маладзёжным экіпажам, аператарам і машыністам зернесушыльных машын. Ад сваіх сельгаспрадпрыемстваў яны атрымалі заслужаныя ўзнагароды. А работнікі культуры падрыхтавалі для іх віншаванні і музычныя падарункі, якія прагучалі пад час святочных канцэртаў. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".