Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.11.2020

Удзельніцы народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” у эфіры канала “Беларусь 3” навучаць тэлегледачоў гатаваць традыцыйныя беларускія стравы

Напрыканцы лістапада ў эфіры канала “Беларусь 3” выйдзе чарговая перадача гістарычна-кулінарнага шоу “Беларуская кухня”, у якой удзельніцы народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” Марыя Бачынская і Алена Навіцкая навучаць тэлегледачоў гатаваць традыцыйныя беларускія стравы. Нагадаем, што сярод народных калектываў Ваўкавыскага раёна ансамбль “Сваякі” — адз­іны сямейны калектыў, удзель­нікі якога звязаны паміж сабой крэўнымі повезямі. Ён узнік 39 год таму дзякуючы Марыі Бачынскай. Сёння гэта калектыў са сваім сцэнічным тварам і імем, добра вядомым у краіне і за яе межамі. Ансамбль вядзе актыўную канцэртную і гастрольную дзейнасць, неаднаразова станавіўся лаўрэатам раённых і абласных фестываляў і конкурсаў. Асабліва ганарацца “Сваякі” ўзнагародай, якую атрымалі з рук Прэзідэнта: 9 студзеня 2019 года ансамбль быў узнагаро­джаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. З 2018 года па ініцыятыве ансамбля ў аграгарадку Юбілейны адбываецца раённы фестываль-конкурс сямейнай творчасці “Сваякі запрашаюць”. “Сваякі” — шматразовы ўдзель­нік тэматычных тэлеперадач Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. У 2017 го­дзе калектыў заняў першае месца сярод ансамбляў Беларусі ў фальклорным тэлешоу “Хата на хату”. У 2019 года быў удзельнікам праграмы “Жывая культура” пад назвай “Ваўкавыскі традыцыйны каравай”. І прыхільнікам гістарычна-кулінарнага шоу “Беларуская кухня” нашы “Сваякі” таксама ўжо вядомы. У мінулы раз яны дэманстравалі працэс прыгатавання такіх мясцовых старажытных страў, як “бонды на дубовых лістах” і “лешч у гарчыцы”. А ў новай перадачы Марыя Бачынская і Алена Навіцкая прыгатуюць “багатыя бонды” і “мешанку”. Сачыце за телепраграмай! Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".