Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.06.2020

Увага суб'ектаў гаспадарання! Працягваецца падача заявак для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 года № 207 аб'яўляецца старт Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Па выніках конкурсу вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях: - «Паспяховы старт»; - «Стабільны поспех» (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць буйныя прадпрыемствы); - «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»; - «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»; - «Эфектыўны індывідуальны бізнэс» (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі). Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе павінны накіраваць свае заяўкі ў Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт да 1 чэрвеня 2020 года.  Падрабязна з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца перайшоўшы па спасылцы: http://www.economy.gov.by/ru/new_url_191887823-ru/ . Папярэдне варта звяртацца ў кабінет № 310 сектара па рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і прадпрымальніцтву ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг Ваўкавыскага райвыканкама, тэл. +375 1512 4 50 26, 4 57 98, альбо на: e-mail: volk.egr@mail.ru. Удзел у конкурсе бясплатны. Спяшайцеся стаць лепшымі!