Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.02.2020

Увазе суб'ектаў гаспадарання, якія аказваюць транспартныя паслугі!

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе спецыялізаваны дзелавы візіт «Транспарт і лагістыка» у г. Варшава (Рэспубліка Польшча) у перыяд з 31 сакавіка па 3 красавіка 2020 г. з мэтай павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і работнікаў беларускіх прадпрыемстваў. Мэта візіту - павышэнне кваліфікацыі кадраў пры практычным вывучэнні сучасных і перспектыўных тэндэнцый развіцця галіны на рэальных прыкладах, абмен вопытам з калегамі з замежнай краіны, устанаўленне прамых дзелавых кантактаў з польскімі прадпрыемствамі. Праграма прадугледжвае: наведванне выставы транспарту, экспедыцыі і лагістыкі «МТ TSL», выставы грамадскага транспарту «WarsawBusExpo», правядзенне навучальнага семінара на тэму «Міжнародная лагістыка. Транспарт у міжнароднай лагістыцы. Прадукты лагістыкі і лагістычнай абслугоўванне кліента». Пасля заканчэння навучання выдаецца сертыфікат. Арыенціровачны кошт удзелу для 1 прадстаўніка прадпрыемства складае 490 беларускіх рублёў (без уліку ПДВ) і ўключае: транспартнае абслугоўванне па маршруце «Мінск-Варшава-Мінск»; трансферты ў г.Варшава; 1 суткі пражывання ў гатэлі ў Польшчы (двухмеснае размяшчэнне), арганізацыя вучэбнай праграмы; перакладчыцкія паслугі; інфармацыйна-раздаткавыя матэрыялы; браніраванне гасцініцы; аказанне візавай падтрымкі пры неабходнасці, рэгістрацыя і ўваходныя квіткі на выставу. Канчатковы кошт ўдзелу ў візіце фарміруецца пасля камплектацыі групы зыходзячы з агульнай колькасці ўдзельнікаў. Дадаткова аплачваецца: 1 суткі пражывання ў гатэлі і сутачныя расходы згодна з нормамі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Заяўкі прымаюцца не пазней за 12 сакавіка 2020 г. па тэл. / факс: (017) 2895866, 2895681.