Галоўная / Аб'явы / Актуальна
17.02.2020

Увазе суб'ектаў гаспадарання, якія аказваюць транспартныя паслугі!

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе спецыялізаваны дзелавы візіт «Транспарт і лагістыка» у г. Варшава (Рэспубліка Польшча) у перыяд з 31 сакавіка па 3 красавіка 2020 г. з мэтай павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і работнікаў беларускіх прадпрыемстваў.

Мэта візіту - павышэнне кваліфікацыі кадраў пры практычным вывучэнні сучасных і перспектыўных тэндэнцый развіцця галіны на рэальных прыкладах, абмен вопытам з калегамі з замежнай краіны, устанаўленне прамых дзелавых кантактаў з польскімі прадпрыемствамі.

Праграма прадугледжвае: наведванне выставы транспарту, экспедыцыі і лагістыкі «МТ TSL», выставы грамадскага транспарту «WarsawBusExpo», правядзенне навучальнага семінара на тэму «Міжнародная лагістыка. Транспарт у міжнароднай лагістыцы. Прадукты лагістыкі і лагістычнай абслугоўванне кліента». Пасля заканчэння навучання выдаецца сертыфікат.

Арыенціровачны кошт удзелу для 1 прадстаўніка прадпрыемства складае 490 беларускіх рублёў (без уліку ПДВ) і ўключае: транспартнае абслугоўванне па маршруце «Мінск-Варшава-Мінск»; трансферты ў г.Варшава; 1 суткі пражывання ў гатэлі ў Польшчы (двухмеснае размяшчэнне), арганізацыя вучэбнай праграмы; перакладчыцкія паслугі; інфармацыйна-раздаткавыя матэрыялы; браніраванне гасцініцы; аказанне візавай падтрымкі пры неабходнасці, рэгістрацыя і ўваходныя квіткі на выставу.

Канчатковы кошт ўдзелу ў візіце фарміруецца пасля камплектацыі групы зыходзячы з агульнай колькасці ўдзельнікаў.

Дадаткова аплачваецца: 1 суткі пражывання ў гатэлі і сутачныя расходы згодна з нормамі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Заяўкі прымаюцца не пазней за 12 сакавіка 2020 г. па тэл. / факс: (017) 2895866, 2895681.