Для забеспячэння заняткаў фізічнай культурай і спортам у раёне функцыянуе 177 аб’ектаў спартыўнага прызначэння, 77 з якіх размешчаны ў сельскай мясцовасці: стадыён, легкаатлетычны манеж, 33 спартыўныя залы, 6 нестандартных плавальных басейнаў, 5 міні-басейнаў, 25 прыстасаваных памяшканняў, звыш 180 плоскасных пляцовак і палёў, 6 стралковых ціраў. У раёне працуюць тры дзіцяча-юнацкія школы, дзве з якіх спеціялізаваныя школы алімпійскага рэзерву. У школах культывуюцца 9 відаў спорта: валейбол, вольная барацьба, гандбол, конны спорт, настольны тэніс, плаванне, дзюдо, футбол, лёгкая атлетыка.
Прадстаўнікі раёна рэгулярна ўваходзяць у склад нацыянальных каманд рэспублікі. Наталля Сафроннікава ў 2004 годзе стала чэмпіёнкай свету па лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 200м. у закрытых памяшканнях, таксама яна прыймала ўдзел у ХХVIII летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах, дзе заняла 5 месца ў эстафетным бегу 4х100 метраў. Чэмпіёнкай маладзёжнага чэмпіянату міра 2004 года па барацьбе самба стала наша зямлячка Юлія Эйсмант. Алег Вераціла і Яўген Савасцьянаў у складзе нацыянальная зборнай на чэмпіянаце Еўропы па футболу сярод маладзёжных каманд 2011 года, які праходзіў у Даніі, занялі трэцяе месца і дапамаглі заваяваць пуцёўку на летніяАлімпійскія гульні 2012 года ў Лондане. На Алімпійскія гульні ў склад каманды Рэспублікі Беларусь па футболу былі ўключаны Алег Вераціла і Вітус Максім. Жук Глеб сярэбраны прызёр юніёрскага чэмпіяната Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 2016 годзе. У 2013 годзе чэмпіёнам Свету па шашкам “бліц”стаў наш зямляк Ігар Міхальчанка, а ў 2014 годзе на чэмпіянаце Еўропы ён заняў два першых месца ў раздзелах “бліц” і “абсалют”, у 2017 годзе стаў трохразовым чэмпіёнам Свету. Ціханаў Арцём чэмпіён Свету па шашкам сярод хлопчыкаў да 10 год. Хоміч Дар’я і Шагун Анастасія пераможцы Х Балтыйскіх юнацкіх гульняў па валейболе ў складзе зборнай каманд Рэспублікі Беларусь (2017 г.), а таксама ў адборчных гульнях чэмпіянату Еўропы ў горадзе Бялград (Сербія).
У Ваўкавыску знаходзіцца адна з лепшых у Беларусі мотакросавая траса, дзе праведзена два этапы чэмпіянату Еўропы ў класе матацыклаў да 250 см. куб. і этап чэмпіянату свету на матацыклах з каляскамі. Рэгулярна тут праходзяць адкрытыя чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь у розных класах матацыклаў.
У раёне па лініі аддзела спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама праводзіца звыш 120 розных спартыўных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемтсваў з агульным ахопам удзельнікаў звыш 10 тыс. чалавек. У іх лік уваходзяць: круглагадовая спратакіяда сярод працоўных калектываў па 13 відам спорту, спартакіяда сярод калетываў сельскагаспадарчых калектываў па 11 відам спорту, спартакіяда “Колосок” сярод дзяцей, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, раённыя этапы спаборніцтваў “Кожаный мяч”, “Золотая шайба”, спартакіяда школьнікаў па 14 відам спорту, арганізоўваюцца спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па месцу іх жыхарстрва і іншыя мерапрыемствы.
Традыцыйна на высокім узроўні праводзяцца турніры, прысвечаныя памяці Герояў Вялікай Айчыннай Вайны В. Жолудзева, К. Нуржанава, С. Мядзведзева, турніры па розным відам спорту, прысвечаныя памятным датам і дзяржаўным святам.