Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта (далей – ЗАГС) працуе па заяўным прынцыпе "адно акно". Прыём грамадзян ажыццяўляецца штодзённа.
Па асабістых пытаннях прыём грамадзян начальнікам аддзела загс ажыццяўляецца кожную сераду з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00. Тэлефон 6 39 14.
Аддзел ЗАГС ажыццяўляе прыём грамадзян па папярэднім запісе па тэлефонах (8 01512) 6 39 13, 6 39 14, а таксама пры асабістым наведванні аддзела ЗАГС.
Аддзел ЗАГС ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак грамадзян на падрыхтоўку даведак з наступнай выдачай пры асабістым звароце ў аддзел ЗАГС па тэлефонах (801512) 6 39 13. Даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу выдаюцца толькі па зарэгістраваных пісьмовых заявах грамадзян.
Па жаданні грамадзян можа праводзіцца:
o урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу ў нядзельныя дні;
o урачыстая рэгістрацыя нараджэння дзіцяці;
o урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу і нараджэння па індывідуальным сцэнарыі;
o урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу з выездам да месца правядзення вяселля;
o урачыстае ўшаноўванне юбіляраў сумеснага жыцця.