Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.05.2021

"Белтэлекам" 9 мая прадаставіць бясплатныя званкі ветэранам вайны

"Белтэлекам" прадаставіць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя званкі па Беларусі. Акцыя праходзіць да Дня Перамогі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Бясплатныя міжгароднія размовы прадастаўляюцца з 00.00 да 24.00 9 мая аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з дамашніх тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб.

Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі мабільных аператараў, доступ да інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.

Акрамя таго, у гонар Дня Перамогі "Белтэлекам" прапануе спецыяльныя ўмовы для падключэння да ZALA.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.