Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
09.03.2021

Другі этап комплекснай праверкі войскаў пачаўся ва УС Беларусі

Ва Узброеных Сілах пачаўся другі этап комплекснай праверкі войскаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

"З 9 сакавіка ў адпаведнасці з рашэннем міністра абароны праводзіцца другі этап комплекснай праверкі гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл выканаць задачы па прызначэнні. Агульнае кіраўніцтва мерапрыемствамі ўскладзена на начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны. Да праверкі прыцягваюцца органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага ўзроўняў, а таксама воінскія часці", - расказалі ў ведамстве.

У рамках праверкі будзе ажыццяўляцца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў, камплектаванне ваеннай і спецыяльнай тэхнікай за кошт зняцця транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні і атрымліваюцца з дзяржаўных органаў і арганізацый, атрыманне матэрыяльных сродкаў са складоў і баз захоўвання. Плануецца прызваць з запасу каля 1000 чалавек.

Праверка дасць магчымасць вызначыць узровень зладжанасці органаў кіравання, здольнасць камандзіраў кіраваць падпарадкаванымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў розных умовах абстаноўкі, а таксама здольнасць падраздзяленняў выконваць пастаўленыя задачы ў складаных умовах абстаноўкі.

Завершыцца праверка правядзеннем тактычных вучэнняў.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.