Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.09.2021

Эксперт: паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі патрэбна народам дзвюх краін

Паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі патрэбна народам дзвюх краін. Такое меркаванне выказаў дырэктар НДІ Развіцця камунікацый, член-карэспандэнт РАПН, доктар эканамічных навук Уладзіслаў Гасумянаў, паведамляе БЕЛТА.

"У першую чаргу заўсёды трэба задаваць пытанне: каму гэта выгадна і патрэбна? А я думаю, што гэта патрэбна народам Беларусі і Расіі. Чаго каштуе толькі адкрыццё рэйсаў, зняцце кавідных абмежаванняў, роўмінгу паміж краінамі і шмат іншых пытанняў, якія знайшлі адлюстраванне ў падпісаных дакументах, - сказаў Уладзіслаў Гасумянаў. - Глыбокі сэнс усяго падпісанага ў тым, што працэс стварэння Саюзнай дзяржавы, паглыблення інтэграцыі становіцца празрыстым. Ён адключаецца ад нейкіх суб'ектыўных фактараў".

Паводле яго слоў, цяпер падпісаны ўсе пагадненні і створана сітэма. "Усе бачаць і разумеюць, што іх чакае праз дзень, тыдзень, праз гады. Вельмі важна, што створана сістэма, якая не будзе залежаць ад палітычнай кан'юнктуры, нейкіх іншых пытанняў. Другое - мы пачынаем з базісу, эканомікі, эканамічных адносін, з сумеснага развіцця макраэканомікі, гарманізацыі заканадаўства і гэтак далей. І калі эканоміка будзе працаваць на людзей, яны самі прымуць рашэнне, якой павінна быць глыбіня інтэграцыі і якім чынам, у якой форме, канструкцыі павінна гэта выглядаць. Таму мы зрабілі адзін крок - падпісалі пагадненні. Але гэта вялікі крок у развіцці не проста двухбаковых, а менавіта інтэграцыйных працэсаў на нашай прасторы", - адзначыў эксперт.

Але трэба разумець, што мы працуем у рэжыме рыначнай эканомікі. "Вядома, будзе канкурэнтная барацьба, камерцыйныя спрэчкі. Аднак пытанне ў тым, якое святло і якую мэту мы бачым у канцы тунэля? Калі мы хочам дайсці да гэтай мэты, то гэта ўсё будзе проста спадарожныя элементы і не больш", - падкрэсліў ён.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.