Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.07.2021

Гайдукевіч: знешняе фінансаванне каляпалітычных працэсаў у Беларусі неабходна ліквідаваць

Знешняе фінансаванне каляпалітычных працэсаў у Беларусі неабходна ліквідаваць. Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Я хачу, каб усё, што звязана з любым фінансаваннем каля палітыкі (не толькі палітыкі), памерла ў краіне, каб гэтага не было. Ні капейкі, ні цэнта", - падкрэсліў Алег Гайдукевіч.

Паводле яго слоў, знешняе фінансаванне палітычных працэсаў разбурае дзяржаву. Некаторы час гэта можа быць непрыкметна або ствараць эфект плюралізму меркаванняў, але ў ключавыя моманты гісторыі гэта ўдар па краіне. "Больш мы гэтага дазваляць не павінны: пладзіць нягоднікаў, якія дзесяцігоддзямі нідзе не працуюць, жывуць за кошт гэтага і адстойваюць не Беларусь, яны адстойваюць тых, хто іх фінансуе", - перакананы дэпутат.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.