"На злобу дня: Усебеларускі народны сход. Гэта што, навацыя на сённяшні дзень? Не, ён шосты. І заўсёды ён даваў эфект. І ўсе, хто хацеў весці нейкі дыялог, яны на гэтых дыялогавых пляцоўках унізе сустракаліся, абмяркоўвалі. Мы выкрышталізоўвалі гэтыя меркаванні і падымаем іх наверх, на Усебеларускі народны сход. Нас пачынаюць цяпер крытыкаваць: ды гэта не тое, ды што гэта за сход... Хто - збеглыя перш за ўсё. Яны збеглі і пачынаюць там нешта "плявузгаць", як я кажу па-беларуску", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Чаго вы "плявузгаеце"? Вы аб'явілі байкот Усебеларускаму народнаму сходу. Далей - "альтэрнатыўны сход замежжа". Яны наогул адмовіліся прызнаваць гэты "Усебеларускі народны сход - так званая апазіцыя і збеглыя. Чаго вы сёння рыдаеце? Вы яго не прызнаяце. Хто вас будзе выбіраць на гэты Усебеларускі народны сход, хто вас туды будзе запрашаць? Аб'явілі альтэрнатыву - праводзьце ў гэтым "замежжы" гэты "сход", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што на Усебеларускі народны сход могуць быць запрошаны ў тым ліку прадстаўнікі апазіцыйнага пункту гледжання, калі яны хочуць весці дыялог і працаваць у імя краіны. "Дэлегаты выбраны, але калі нехта з палітычных, апазіцыйных - той, хто хоча размаўляць у імя краіны, - мы іх запросім, мы ж дамовіліся. Нам утойваць няма чаго. Грамадства павінна ведаць нашу пазіцыю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсё больш і больш людзей адкрыта заяўляюць аб сваёй пазіцыі ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта і ўлады. "І ў дакор мне ставяць: першае - перадайце Прэзідэнту, каб ён больш не гаварыў, што не хоча быць Прэзідэнтам. Я гэта пачуў, маўчу. Ад гэтага маё меркаванне не змянілася, але гавораць людзі, мае прыхільнікі, якія падтрымалі нас. Па-другое, адкрыта і сумленна гаварыце тое, што мы думаем, улада павінна адкрыта гаварыць, не баяцца, не хітраваць. Мы, напэўна, таксама гэта робім. У тым ліку і сённяшняя нарада", - расказаў беларускі лідар.
Ён канстатаваў, што ў Беларусі ёсць і заўсёды былі людзі, якія яго не падтрымліваюць, але неабходна лічыцца з меркаваннем большасці. "Мы ведалі, што ёсць людзі, іх было нямала - паўмільёна. Яны і раней (прыкладна столькі) не галасавалі за дзеючага Прэзідэнта. Гэтак жа адбылося і ў апошнія выбары. Але трэба ж разумець, што каля 6 млн чалавек прагаласавалі за дзеючую ўладу, за дзеючага Прэзідэнта", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.