Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.08.2021

Лукашэнка даручыў узнагародзіць урачоў, якія выратавалі хлопчыкаў Рамана і Вадзіма з моцнымі апёкамі

Урачоў, якія выратавалі хлопчыкаў Рамана і Вадзіма з моцнымі апёкамі, прадставяць да дзяржузнагарод. Ход лячэння дзяцей знаходзіўся на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", перадае БЕЛТА.

"Пост аб героях нашага часу. Памятаеце двух хлопчыкаў, якія літаральна адзін за адным некалькі месяцаў таму атрымалі найцяжэйшыя апёкі? Адзін - Вадзім - зачапіўшыся вудачкай за правады, другі - Рома - гераічна ратуючы маленькага брата з палаючага дома", - нагадваюць перадгісторыю аўтары рэсурсу.

Хлопчыкаў тады падтрымлівалі ўсёй краінай, а Прэзідэнт узяў іх лячэнне на асабісты кантроль. Былі прапановы Рому адправіць у Расію, вельмі ўжо складаная была сітуацыя, але кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне лячыць у Беларусі.

"І нашы медыкі хлопчыкаў выратавалі! Вадзім пасля лячэння ў Мінску быў пераведзены ў магілёўскую бальніцу на рэабілітацыю (у дзіцяці было 70 працэнтаў апёкаў цела!). І ўчора ўжо выпісаны дамоў. Стан Ромы таксама ўдалося стабілізаваць. За гэты час хлопчык перанёс 22 аперацыі - лепшыя ўрачы краіны змагаліся за яго жыццё. На сённяшні дзень ён з рэанімацыі пераведзены ў дзіцячае апёкавае аддзяленне", - піша Telegram-канал.

"Ну а Першы (Прэзідэнт Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) даручыў узнагародзіць герояў! Усіх урачоў, якія ратавалі дзіцячыя жыцці, прадставяць да дзяржаўных узнагарод. Атрымае ўзнагароду і Рома Кагадоўскі, які вынес на сваіх руках з агню двухгадовага браціка", - гаворыцца ў паведамленні рэсурсу.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.