"Нягледзячы на ўскладненне сітуацыі з выкананнем заканадаўства ў краіне, давайце будзем сумленныя. Можа, я памыляюся, я асабіста не бачу той актыўнасці пракуратуры, якая адпавядала б цяперашняму перыяду. Актыўнасць павінна быць накіравана, я гэта заўсёды патрабаваў і буду патрабаваць, на захаванне краіны, незалежнасці і яе бяспекі. Краіна павінна вярнуцца ўжо ў гэтым годзе да таго бяспечнага перыяду, які быў зусім нядаўна і які характэрны для нашай краіны. Гэта проста імідж Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што работнікі органаў пракуратуры павінны стаяць на варце закону, гарантаваўшы бяспечнае развіццё дзяржавы. "І ўсякія там каардынацыйныя саветы, іншыя арганізацыі... І Канстытуцыйны суд, і генеральны пракурор у свой час (думаю, і ваш пункт гледжання такі) далі ацэнку гэтым каардынацыйным саветам. Вы павінны даваць не толькі прававую ацэнку дзеянням арганізатараў і агітатараў, але і прымаць больш моцныя, вострыя меры пракурорскага рэагавання на такія дзеянні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.