Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.11.2020

Лукашэнка: пазіцыя Польшчы і Літвы па Беларусі можа перакрэсліць многія дасягненні ў нашых адносінах

Беларусь заўсёды гатова супрацоўнічаць з краінамі, якія захоўваюць прынцыпы ўзаемапавагі, адкрытасці і прыстойнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь заўсёды гатова да супрацоўніцтва з тымі, хто захоўвае прынцыпы ўзаемапавагі (адкрыта скажу - з тымі, хто нас паважае, хто лічыцца з намі, нашымі інтарэсамі), адкрытасці і прыстойнасці. Шкада, што некаторыя нашы так званыя партнёры раптам аказаліся не гатовы да работы ў такіх умовах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што размова ідзе аб некаторых заходніх дзяржавах, з якімі Беларусь у апошнія гады паступальна і настойліва выбудоўвала ўзаемавыгадныя кантакты, і асабліва аб бліжэйшых суседзях - Польшчы і Літве. "На жаль, занятая імі пазіцыя адносна Беларусі можа перакрэсліць калі не ўсё, то многае з дасягнутага", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што супраць Беларусі зноў уведзены санкцыі. У сувязі з гэтым ён пацікавіўся, якія захады зрабіў у адказ беларускі бок і якія далейшыя планы адносна Польшчы і Прыбалтыкі. "Як мы плануем задзейнічаць патэнцыял міжнародных арганізацый для абароны сваіх інтарэсаў? Паколькі гэтыя структуры прызначаны абараніць мір і бяспеку, а не быць арэнай процістаяння дзяржаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.