Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.06.2021

Лукашэнка пра Жыровіцкі манастыр: гэта павінна быць жамчужына

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра абмеркаваў з яго прадстаяцелем і кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы добраўпарадкаванне манастыра і яго тэрыторыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што гэта месца, як і ў цэлым Жыровічы, павінна быць жамчужынай.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка сёння ў Свята-Успенскім саборы на тэрыторыі манастыра запаліў свечку ля Жыровіцкага абраза Божай Маці і прыняў удзел у кароткім малебне. Прэзідэнт таксама наведаў месца пахавання мітрапаліта Філарэта, які аддаў нямала сіл справе стварэння і адраджэння Жыровіцкага манастыра і духоўнай семінарыі.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.