Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.08.2021

Лукашэнка згадзіўся даць інтэрв'ю CNN, але пры адной умове

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка згадзіўся даць інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN, прадстаўніца якога прысутнічае сёння на "Вялікай размове з Прэзідэнтам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не выключаю гэтага. Пры адной умове: калі вы дасце ўсё, што я скажу, не выразаючы, не дабаўляючы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вось на гэтых умовах дамовіцеся з прэс-сакратаром".

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў журналістам CNN, якія нядаўна выпусцілі фэйкавы сюжэт аб існаванні пад Мінскам лагера для палітзняволеных, пабываць у гэтым раёне і паглядзець, што там знаходзіцца на самай справе. А размяшчаецца там звычайная воінская часць, з якой амерыканскія журналісты чамусьці зрабілі месца пазбаўлення волі. Фэйк быў развянчаны ў эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.