Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.12.2020

Міністэрства аховы здароўя запускае акцыю "Новы год - дамашняе свята"

Міністэрства аховы здароўя запускае акцыю "Новы год - дамашняе свята", накіраваную на правядзенне бяспечных навагодніх свят, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства.

Мэта перадсвяточнай акцыі - пераканаць грамадскасць у неабходнасці выканання мер бяспекі падчас пандэміі COVID-19.

"Насіць маску, захоўваць фізічную дыстанцыю, сачыць за сваім самаадчуваннем, весці здаровы лад жыцця - азначае быць адказным, клапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але і здароўе навакольных. Такія адказныя паводзіны становіцца жыццёвай неабходнасцю падчас доўгіх навагодніх канікулаў", - адзначае прэс-служба.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.