Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.08.2020

"Ніякім белазаўцам гэта не трэба" - Лукашэнка растлумачыў, да чаго можа прывесці спыненне БелАЗа

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па развіцці важнейшых арганізацый Міністэрства прамысловасці выказаўся аб правакацыйных дзеяннях у адносінах да Беларускага аўтамабільнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час нарады кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як у цэлым складваецца абстаноўка ў прамысловай сферы, якія ёсць на прадпрыемствах пытанні з экспартам прадукцыі і якая маральна-псіхалагічная абстаноўка ў працоўных калектывах. Асобна ён папрасіў міністра прамысловасці далажыць аб сітуацыі на Беларускім аўтамабільным заводзе.

"Што там на БелАЗе? Яны (правакатары. - Заўвага БЕЛТА) ужо так паскудна сябе паводзяць. Гэта ўчора мы бачылі: белазаўцы ідуць стомленыя са змены дамоў, за прахадную выйшлі, а яны сцяг расцягваюць і ідуць па баках і робяць карцінку... Я ж ведаю, як гэта робіцца. Ніякім белазаўцам гэта не трэба. Яны ж добра разумеюць: спыніцца сёння БелАЗ - і горада не будзе", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.