Для шматдзетных сем'яў на 1 верасня 2021 года адкрыта 103 606 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", з якіх па праграме 2020-2024 гадоў - 21 166, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Па праграме "Сямейны капітал" 2015-2019 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 440 дэпазітных рахункаў на суму $824,4 млн. Памер назначаемай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем'яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна. Звярнуцца за назначэннем сямейнага капіталу можна было па 30 чэрвеня 2020 года ўключна - не пазней за шэсць месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга дзіцяці або наступных дзяцей.
Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 21 166 дэпазітных рахункаў на суму Br484,4 млн. У новай пяцігодцы сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна. У 2020 годзе памер сямейнага капіталу складаў Br22,5 тыс., а з 1 студзеня 2021 года - Br23 737,5.
"На 1 верасня гэтага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзены 42 182 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 37 211 (88,2 працэнта), на атрыманне адукацыі - 2250 (5,3 працэнта), на атрыманне медыцынскіх паслуг - 2721 (6,5 працэнта). Прынята 39 801 рашэнне аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - адзначылі ў Мінпрацы.
Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 8503, следам ідуць Мінская - 6805, Гомельская вобласць - 6383, Мінск - 5666, Гродзенская вобласць - 4554, Магілёўская - 4000. Менш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Віцебскай вобласці - 3890.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.