Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.08.2021

Паставіць суверэнную дзяржаву на калені - тэлеканал AUF1.TV аб прычынах міжнароднай кампаніі супраць Беларусі

Супраць Беларусі развязана міжнародная кампанія, мэта якой - звяржэнне законна выбранага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. З часу заканчэння халоднай вайны ў Еўропе не адбывалася нічога падобнага. Што на самай справе скрываецца за гэтай кампаніяй супраць прэзідэнта суверэннай дзяржавы і яго ўрада - у гэтым паспрабавалі разабрацца журналісты незалежнага тэлеканала AUF1.TV, які вяшчае на нямецкамоўную аўдыторыю ў Еўропе.

Заходнія СМІ зняважліва ахрысцілі Аляксандра Лукашэнку "дыктатарам", а Беларусь паказваюць як "еўрапейскую Паўночную Карэю", гаворыцца ў сюжэце AUF1.TV.

Прааналізаваўшы развіццё Беларусі за апошнія 25 гадоў, журналісты AUF1.TV прыйшлі да дзіўнай высновы - пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь перажыла значны эканамічны ўздым, паспяхова змагалася са злачыннасцю і карупцыяй, захавала сацыяльную накіраванасць палітыкі і зберагла нацыянальны суверэнітэт.

"У 1994 годзе пачалася эра кіравання Лукашэнкі. З таго часу Беларусь ідзе сваім асаблівым шляхам нацыянальнага развіцця. Аляксандр Лукашэнка не паддаўся ўплыву Захаду і ў адрозненне ад суседніх краін, якія праводзілі неаліберальныя рэформы, пабудаваў у сябе ў краіне сацыяльную рыначную эканоміку і паступова праводзіў рэформы без злому старых структур. Беларускі Прэзідэнт захаваў пры гэтым многія аб'екты сацыяльнай накіраванасці, якія існавалі пры СССР, абясшкодзіў яшчэ да іх з'яўлення парасткі новай алігархіі і паспяхова праводзіў барацьбу супраць арганізаванай злачыннасці і карупцыі. У краіне выбудавана добрая сістэма адукацыі з упорам на выхаванні патрыятычных пачуццяў, любові да Радзімы і захаванні сямейных каштоўнасцей. Вялікая ўвага ўдзяляецца нацыянальнаму суверэнітэту, праву народа на самавызначэнне і бескампрамісную барацьбу супраць умяшання ва ўнутраныя справы і дэстабілізацыю звонку", - адзначаецца ў сюжэце AUF1.TV.

Ужо само існаванне такой дзяржавы ў Еўропе з'яўляецца для глабалістаў і пэўных сіл на Захадзе бяльмом на воку, адзначаюць журналісты тэлеканала.

"Але як так атрымалася, што ЕС у мінулым годзе ўмяшаўся ва ўнутраныя справы Беларусі і яшчэ да выбараў 9 жніўня 2020 года завіў аб непрызнанні вынікаў выбараў?" - задаюцца пытаннем журналісты.

У сюжэце звяртаецца ўвага на палітыку Аляксандра Лукашэнкі падчас пандэміі каранавіруса, калі беларускі лідар выступіў на баку свайго народа. Менавіта адмова Беларусі ад татальнага каранціну і шаблонных мер, прынятых заходнімі краінамі, на думку журналістаў, маглі паслужыць прычынай для спробы звяржэння Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзідэнта.

"Калі нямецкі парламент 25 сакавіка 2020 года аб'явіў аб эпідэміі нацыянальнага маштабу, а па ўсім свеце прымаліся жорсткія меры па стрымліванні каранавіруса, Лукашэнка стаў адным з нямногіх кіраўнікоў дзяржаў, хто выступіў на баку свайго народа. Сваім выказваннем, што "каранавірус - гэта не эпідэмія, а псіхоз" ён пазбег панічных настрояў сярод насельніцтва і не ўвёў у краіне неапраўданых мер накшталт татальнага каранціну і закрыцця прадпрыемстваў", - адзначаюць журналісты.

Аж да восені 2020 года Беларусь жыла нармальным жыццём. Былі адкрыты магазіны, бары і рэстараны, на стадыёнах праходзілі футбольныя матчы нацыянальнай лігі пры поўных стадыёнах. Амаль ніхто не насіў маскі. "І нягледзячы на гэта ў краіне не здарылася масавых смярцей. Гэта звяло на нішто ўсе выказванні аб смяротным вірусе COVID-19, які ўсіх губіць. Ці магло гэта паслужыць прычынай для звяржэння Лукашэнкі з пасады прэзідэнта?" - выказваецца ў сюжэце меркаванне.

Цікава, што Аляксандр Лукашэнка яшчэ да выбараў і да пачатку міжнароднага цкавання заявіў у адным са сваіх выступленняў на тэлебачанні, што Сусветны банк запытаў у Беларусі інфармацыю для абмену вопытам у барацьбе з каранавірусам на фоне поспехаў рэспублікі ў процістаянні пандэміі. "Сусветны банк гатовы прафінансаваць нас у дзесяціразовым аб'ёме за нашы поспехі ў барацьбе супраць каранавіруса. Яны нават запыталі ў нашага Міністэрства аховы здароўя інфармацыю для абмену вопытам. А цяпер МВФ патрабуе ад нас увесці каранцін, меры па ізаляцыі і каменданцкую гадзіну. Глупства, мы ні пад чыю дудку скакаць не будзем", - заявіў тады Аляксандр Лукашэнка.

"Можа, глабалісты паспрабавалі падкупіць або чым-небудзь шантажыраваць беларускага Прэзідэнта? Бясспрэчны той факт, што пасля выбараў ЕС і сумніўныя НДА (няўрадавыя арганізацыі) паспрабавалі звергнуць Лукашэнку ў ходзе так званай каляровай рэвалюцыі па прыкладзе Украіны. Але калі спроба перавароту не ўдалася, Еўрапейскі саюз спрабуе звонку паставіць Беларусь і яе Прэзідэнта на калені, што падобна да абвяшчэння вайны суверэннай дзяржаве", - гаворыцца ў сюжэце AUF1.TV.

Жорсткімі эканамічнымі санкцыямі ЕС ударыў па допуску Беларусі да фінансавых рынкаў і іншых фінансавых інструментаў, а таксама закрыў сваю паветраную прастору для беларускіх авіякампаній.

"Гэтыя санкцыі грунтуюцца на выдуманай інфармацыі аб угоне самалёта 23 мая бягучага года. Пасля паведамлення аб мініраванні на борце Ryanair самалёт не быў захоплены - як сцвярджаецца ў заходніх СМІ - Прэзідэнтам Лукашэнкам і пасаджаны ў Мінску. У адкрытым доступе ёсць перагаворы капітана самалёта з дыспетчарам і там гаворыцца зусім аб іншым. Пілот сам па сваёй волі прыняў рашэнне пасля перагавораў з кіраўніцтвам Ryanair прызямляцца не ў вільнюскім аэрапорце, а ў Мінску", - адзначаюць журналісты тэлеканала.

Ва ўсёй гэтай гісторыі для журналістаў незалежнага тэлеканала AUF1.TV застаецца загадкай - чаму пасля двух месяцаў расследавання інцыдэнту з Ryanair да гэтага часу не апублікаваны звесткі ІКАО?

І яшчэ адно пытанне, на якое журналісты тэлеканала пакуль не знаходзяць адказу: "Дык ці можа быць так, што кампанія супраць Беларусі нацэлена на нешта зусім іншае?".

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.