Першы ўрок, які пройдзе 1 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, будзе на тэму "У адзінстве беларускага народа - аснова незалежнасці краіны", прысвечаную Году народнага адзінства, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Ідэйнай асновай урока з'яўляюцца маральныя каштоўнасці беларусаў, любоў да Айчыны, прыналежнасць да гісторыі сваёй краіны, адзінства беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці, сувязь пакаленняў, захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.
Яшчэ адзін значны момант гэтага ўрока - асноўныя напрамкі і дасягненні міралюбівай палітыкі Беларусі, меры па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, якія прымаюцца дзяржавай.
Педагогі прадумалі ўжо для навучэнцаў маршруты экскурсій і віртуальных падарожжаў, арганізацыю выставак, часовых экспазіцый, прысвечаных тэматыцы першага ўрока.
"Вынікам сумеснай работы на першым уроку павінна стаць усведамленне навучэнцамі сувязі са сваім народам, разуменне важнасці ўласнай актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адчуванне асабістай адказнасці на будучыню Радзімы", - адзначылі ў прэс-цэнтры.
Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні першага ўрока размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.